Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой
8 красавіка ў 16:40 у 22‑й гарадской паліклініцы на вуліцы Ташкенцкай у кабінеце доктара-рэфлексатэрапеўта сарвала кран з гарачай вадой, паведаміла адміністрацыя Заводскага раёна Мінска.
Фота: t.me/zav_minsk
У выніку адбылося падтапленне кабінета №216 і першага паверха. Апошняе, як паведамляецца, звязана з асаблівасцямі матэрыялу столі.
Фота: t.me/zav_minsk
На месцы аператыўна прынялі меры: абмежавалі доступ у зону падтаплення, адчынілі дадатковыя ўваходы, арганізавалі маршрутызацыю наведвальнікаў. Таксама адключылі ліфты, камп’ютарныя сістэмы і інфармацыйныя кіёскі. Аварыйная служба хутка спыніла падачу вады і пачала ліквідацыю наступстваў.
Фота: t.me/zav_minsk
Пры гэтым лячэбна-дыягнастычны працэс у паліклініцы, як запэўніваецца, працягваўся і не спыняўся.
Чытайце таксама:
Людзі спяць з тазікамі: у цэнтры Мінска затапіла цэлы жылы дом
У «Мінск-Свеце» затапіла адзін з дамоў — вось у чым прычына
На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА