БЕЛ Ł РУС

Дальнабойшчыка з Дружнага, які працаваў у Еўрасаюзе, асудзілі па палітычнай справе

12.04.2026 / 14:10

Nashaniva.com

Мікіта Пуцыла 14 гадоў працаваў у сферы грузаперавозак у Беларусі і Расіі. З часам ён перайшоў на еўрапейскі кірунак. Яго арыштавалі падчас вяртання дадому ў чэрвені 2025 года.

Мікіта Пуцыла. Фота з ягонай старонкі ў сацсетках

Мікіце Пуцылу 40 гадоў. Ён родам з пасёлка Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. З 2011 года мужчына працаваў як індывідуальны прадпрымальнік — меў уласныя бусы і займаўся дастаўкай грузаў па Беларусі і Расіі.

У 2024‑м Мікіта адвучыўся на правы катэгорыі «СЕ» і вырашыў падацца ў еўрапейскія дальнабойшчыкі. У маі ён пачаў працаваць у літоўскім лагістычным гіганце Girteka, а далей падумваў рушыць кіроўцам у Канаду.

У тэлеграм-чатах мужчына шмат дапамагаў іншым кіроўцам: раіў, як адкрыць рахункі ў Еўрасаюзе, зрабіць візу ці купіць танны інтэрнэт у роўмінгу. Свой ад'езд ён тлумачыў тым, што ў Беларусі не бачыў працоўных і асабістых перспектыў.

Па-за працай Мікіта захапляецца цяжкай музыкай — ад гуртоў Slayer і Vader да беларускіх фолк-металістаў Drygva і Irdorath. У яго сацсетках ёсць фотаздымкі з розных тэматычных фэстаў.

Мікіту арыштавалі і змясцілі ў СІЗА ў канцы чэрвеня 2025 года. Адбылося гэта падчас вяртання ці адразу пасля вяртання дадому.

Мужчыну судзілі ў Мінскім абласным судзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмізму» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК). Па звестках праваабаронцаў, пераслед звязаны са справай Гаюна.

Выглядае, што яму прысудзілі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.

Чытайце таксама:

37‑гадовага веласіпедыста з Салігорска кінулі за краты за Гаюна

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Каментары да артыкула