БЕЛ Ł РУС

У Мінфіне падлічылі, колькі бюджэту будзе каштаваць здароўе аднаго беларуса ў 2026 годзе

9.04.2026 / 10:45

Nashaniva.com

Мінімальны нарматыў на бясплатную медыцыну ў разліку на аднаго жыхара краіны ў 2026 годзе складае амаль 1700 рублёў. Такія даныя прыводзіць Міністэрства фінансаў.

Фота: Мінск-навіны

Усяго ў гэтым годзе на ахову здароўя плануюць выдаткаваць 15,3 млрд рублёў. Асноўную частку сумы (12 млрд) выдадуць мясцовыя бюджэты, яшчэ 3,3 млрд дадасць рэспубліканская казна.

Гэтыя грошы пойдуць на абнаўленне і рамонт бальніц і паліклінік, закупку сучаснага абсталявання і лекаў. Таксама за кошт бюджэту аплацяць праграмы прафілактыкі і правядзенне дыспансерызацыі.

Раней сталічныя ўлады раскрылі сабекошт некаторых медпаслуг, піша Office Life.

Так, адзін візіт да тэрапеўта абыходзіцца бюджэту прыкладна на 45 рублёў, а да стаматолага — амаль 70 рублёў. Суткі ў рэанімацыі каштуюць каля 1,7 тыс. рублёў, што фактычна роўна гадавому нарматыву расходаў на аднаго чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула