БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Пуцін пакуль не прымаў ніякіх рашэнняў адносна велікоднага перамір’я

9.04.2026 / 12:42

Nashaniva.com

Раней Зяленскі прапанаваў абвясціць на праваслаўны Вялікдзень, 12 красавіка, перамір'е.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Уладзімір Пуцін пакуль не прымаў рашэнняў адносна магчымага велікоднага перамір’я з Украінай. Пра гэта паведаміў Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«На сёння ніякіх рашэнняў вярхоўны галоўнакамандуючы не прымаў», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Летась Расія абвясціла велікоднае перамір’е, прыпыніўшы баявыя дзеянні з 18:00 19 красавіка да 0:00 21 красавіка. 

Чытайце таксама:

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса

Каментары да артыкула