БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз

9.04.2026 / 12:51

Nashaniva.com

Сын, прыйшоўшы дахаты, знайшоў у прыбіральні памерлага бацьку.

Напярэдадні трагедыі мужчына спрабаваў самастойна высветліць прычыну працякання труб у прыбіральні.

Падчас агляду камунікацый мужчына страціў раўнавагу і ўпаў галавой уніз у сантэхнічную нішу, размешчаную за ўнітазам, дзе праходзіць камунікацыйны шчыток.

У выніку падзення мужчына быў заблакаваны і не змог самастойна выбрацца, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Паводле вынікаў судова-медыцынскай экспертызы ўстаноўлена, што смерць мужчыны наступіла ад механічнай асфіксіі.

Гэты стан узнік у выніку працяглага знаходжання цела ў вымушанай позе (вертыкальнае становішча цела галавой уніз), што прывяло да абмежавання дыхальных рухаў праз ціск унутраных органаў брушной поласці на дыяфрагму, а таксама да ўскладнення вянознага адтоку крыві ад галавы і верхняй часткі тулава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула