БЕЛ Ł РУС

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер

9.04.2026 / 13:23

Nashaniva.com

Лукашэнка прызначыў Аляксандра Церахава віцэ-прэм'ерам па пытаннях будаўніцтва, транспарту і ЖКГ. 

Да гэтага часу Аляксандр Церахаў займаў пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Мінскбуд». А да гэтага цягам шэрагу гадоў узначальваў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

«Што тычыцца будоўлі, я думаю, праблем у цябе тут няма. Ты ўжо асвоіў гэта як след. Жыллёва-камунальную гаспадарку таксама ведаеш», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што на гэту пасаду віцэ-прэм'ера быў шэраг прапаноў.

«Я пагадзіўся на тваю кандыдатуру толькі таму, што ты практычна многае паспрабаваў і ўвогуле нядрэннае прадпрыемства», — падзяліўся кіраўнік дзяржавы.

64‑гадовы Анатоль Сівак з 2020 года займаў пасаду намесніка прэм'ер-міністра перад Церахавым. Куды яго прызначаць, пакуль не вядома. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула