БЕЛ Ł РУС

Трамп дазволіць Пуціну працягваць гандляваць нафтай без абмежаванняў праз адсутнасць міру з Іранам

9.04.2026 / 15:00

Nashaniva.com

ЗША найбліжэйшым часам абвесцяць пра працягненне дазволу на продаж падсанкцыйнай расійскай нафты, паведамляе Semafor са спасылкай на блізкія да амерыканскага Мінфіна і Дзярждэпа крыніцы.

Фота: Hristo Rusev/Getty Images

Паводле іх слоў, тое ж самае будзе зроблена і ў адносінах да паліва з Ірана. Пры гэтым суразмоўцы выдання не ўдакладнілі, на які тэрмін улады ЗША працягнуць дазволы для Масквы і Тэгерана.

Амерыканскі Мінфін у сакавіку на адзін месяц — да 11 красавіка — вывеў з-пад санкцый экспарт расійскай нафты і нафтавых прадуктаў, якія ўжо былі загружаны на караблі. Такое ж паслабленне было зроблена і для нафты Ірана, якая знаходзілася ў моры.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт адзначаў, што мэта гэтых мер — умацаваць стабільнасць на сусветных энергетычных рынках, цэны на якіх выраслі з-за вайны ў Іране. Ён таксама падкрэсліў, што часовае зняцце санкцый «не прынясе істотнай фінансавай выгады расійскаму ўраду, які атрымлівае большую частку сваіх энергетычных даходаў ад падаткаў, узятых на месцы здабычы».

Пры гэтым, па даных Мінэканамразвіцця РФ, сярэдняя цана расійскай нафты Urals пасля часовага зняцця санкцый у сакавіку вырасла да максімальнага ўзроўню з кастрычніка 2023 года — $77 за бараль. Гэта на 73% больш, чым у лютым ($44,59 за барэль), а таксама вышэй за закладзены ў бюджэт сярэднегадавы ўзровень у $59 за бараль, піша Moscow Times.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула