Украіна і Расія правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў
Як паведамляецца, Расія перадала Украіне цела 1000 загінулых, Украіна — 41-го.
Фота: t.me/Koord_shtab
Украінскі Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі паведаміў:
«Следчыя праваахоўных органаў сумесна з экспертнымі ўстановамі сістэмы МУС правядуць усе неабходныя экспертызы для ідэнтыфікацыі рэпатрыяваных асоб. Пасля ўстанаўлення асоб загінулых целы будуць перададзеныя сем'ям для годнага пахавання».
Фота: t.me/Koord_shtab
Папярэдні падобны абмен быў праведзены 26 лютага.
Чытайце таксама:
Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ
У Чарнаўцах падчас ускрыцця цела вайскоўца, перададзенага ў рамках абмену з РФ, выявілі гранату