БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола

9.04.2026 / 19:07

Nashaniva.com

У Мінску на вуліцы Якуба Коласа 9 красавіка часова спыняўся рух трамваяў. Спачатку яны не хадзілі ў бок Зялёнага Луга, а пасля і ў зваротным напрамку, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Прычынай стала паломка аднаго з трамваяў: у яго зрэзалася вось і адвалілася кола. З-за гэтага транспарт спыніўся. На яго ненармальнае становішча звярнулі ўвагу відавочцы і пачалі пісаць у сацсетках, нібыта трамвай сышоў з рэек.

Насамрэч, аднак, хоць кола ў трамвая і адвалілася, на рэйках ён застаўся.

Спецыялісты разбіраюцца ў прычынах паломкі, а рух трамваяў на гэтай лініі ўдалося аднавіць прыкладна праз гадзіну.

Чытайце таксама:

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце

У Мілане адбылася буйная трамвайная аварыя

Каментары да артыкула