Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем
Бо муж спявачкі — татарын.
Два месяцы таму Ксенія Сітнік, якая перамагла ў дзіцячым «Еўрабачанні» ў 2005 годзе, стала маці.
Ксенія Сітнік з мужам Маратам. Фота з яго інстаграма
Пра тое, што выходзіць замуж, Ксенія Сітнік намякнула ў інстаграме толькі ў навагоднюю ноч. Вяселле адбылося ў Мінску.
Ксенія Сітнік з мужам Маратам
Дыетолаг-блогерка Ірына Яблонская апублікавала сторыс, у якім Святлана Стацэнка, маці Ксеніі Сітнік, адказвае на пытанні пра ўнука.
— Я была ў Празе. Я ўбачыла, дзякуй Богу, сваю любімую дачку і першага цудоўнага ўнука. Яго завуць Амір, бо бацька татарын, а Ксюха беларуска. Але вось што я вам скажу: як толькі я зайшла ў дом, як толькі я адкрыла дзверы, першым пытаннем ад маёй дачкі было: «Мам, сала прывезла?». Я кажу: «Можна ўвайсці?». Яна: «Калі з салам — заходзь!»
Святлана смяецца, што сапраўды прывезла ў Чэхію сала. Па яе словах, другім пытаннем Ксеніі было, ці зварыць ёй маці боршч: «Мамулечка, вельмі прашу: наш беларускі боршч, са смятаначкай, з часначком, з цыбулькай…».
Святлана Стацэнка з унукам. Фота з яе інстаграма
Раней Святлана апублікавала ў інстаграме кранальнае фота з унукам: «Цяпер я зноў буду вучыцца заўважаць слімакоў на траве, здзіўляцца першаму снегу і шчыра смяяцца з простых рэчаў! У мяне з’явіўся асабісты «квіток» у дзяцінства. Цяпер я буду вучыцца быць той самай «ціхай гаванню», дзе заўсёды цёпла і бяспечна! Цяпер мне стала выразна зразумела, што маё жыццё бясконцае! Я бачу ў гэтым малым не толькі рысы сваіх дзяцей, але і свае ўласныя! Цяпер я магу проста атрымліваць асалоду ад таго, што ты ёсць!».
Чытайце таксама:
Ксенія Сітнік сабралася замуж?
Вядучая БТ, паэтка, уцякач. Як склалася жыццё самых яркіх удзельнікаў дзіцячага «Еўрабачання»?