БЕЛ Ł РУС

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі

10.04.2026 / 00:44

Nashaniva.com

Паветраная прастора над Вільняй часова закрытая сёння ноччу з 22:30 9 красавіка, паведамілі у фэйсбуку аэрапорта сталіцы Літвы.

Фота ілюстрацыйнае

Спачатку паведамлялася, што абмежаванні будуць дзейнічаць да 1:30 10 красавіка, пасля гэты тэрмін быў падоўжаны да 3:30.

Прычынай называецца чарговая гібрыдная атака з боку Беларусі. У зонах палётаў цывільнай авіяцыі зноў зафіксаваныя паветраныя шары з кантрабандай.

З меркаванняў бяспекі начныя рэйсы затрымліваюцца, перанакіроўваюцца або адмяняюцца.

2 красавіка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, адказваючы на пытанне на пытанне адносна перспектыў дыялогу з лукашэнкаўскай Беларуссю, сказаў:

«Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў, на працягу чатырох тыдняў, не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, усе фуры паспяхова вернуцца ў Літву, і сапраўды будуць прадэманстраваны намаганні рэжыму па нармалізацыі адносін, прынамсі без стварэння напружанасці для свайго суседа, мы расцэнім гэта як знак добрай волі і, магчыма, пачнём такі дыялог, але для гэтага павінны быць вельмі выразныя ўмовы, а тыя, што існуюць на дадзены момант, вельмі далёкія ад тых, якія можна было б уявіць для пачатку дыялогу».

Чытайце таксама:

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю

Каментары да артыкула