БЕЛ Ł РУС

У ЗША памёр піянер хіп-хопу Афрыка Бамбаата

10.04.2026 / 07:21

Nashaniva.com

Яму было 67 гадоў.

Фота: Johnny Nunez/WireImage

Амерыканскі рэпер і дыджэй Афрыка Бамбаата памёр у чацвер у Філадэльфіі ад ускладненняў анкалагічнага захворвання. Яму было 67 гадоў, піша Бі-бі-сі.

Бамбаата (сапраўднае імя — Лэнс Тэйлар) называюць піянерам і «хросным бацькам» хіп-хопу. Найбольш вядомы ён дзякуючы свайму хіту Planet Rock, які выйшаў у 1982 годзе.

У апошнія гады Бамбаата сутыкнуўся з абвінавачаннямі ў сэксуальных дамаганнях, якія адбыліся ў 1980‑х і 1990‑х гадах, і ў 2025 годзе выплаціў кампенсацыю ў рамках судовага ўрэгулявання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула