БЕЛ Ł РУС

У Маскве пасля даносу адмянілі штогадовы фестываль прыхільнікаў Пугачовай

10.04.2026 / 10:32

Nashaniva.com

Арганізатары вырашылі не праводзіць мерапрыемства праз ціск грамадскіх актывістаў, паведаміў «Камерсанту» прадзюсар праекта Андрэй Краснабаеў.

Ала Пугачова. Скрын відэа: skazhigordeevoy / YouTube

Адмяніць фестываль раней патрабаваў серыйны даносчык — кіраўнік праўладнага Федэральнага праекта бяспекі і барацьбы з карупцыяй Віталій Барадзін.

Арт-фестываль «Пугачоўская вясна» праводзіўся з 2022 года 15 красавіка — у дзень нараджэння спявачкі. У гэтым годзе ён павінен быў адбыцца ў маскоўскім клубе «Агарод».

У красавіку 2023 года Барадзін звяртаўся ў Генпракуратуру Расіі з просьбай праверыць Алу Пугачову на прадмет фінансавання Узброеных сіл Украіны.

Ён заявіў, што спявачка працягвае крытыкаваць вайну ва Украіне, падтрымлівае дзеячаў культуры і мастацтва, якія пакінулі Расію, а таксама фінансава дапамагае Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула