БЕЛ Ł РУС

У пад'ездзе ў Мінску знайшлі мужчыну, які потым памёр у бальніцы

10.04.2026 / 10:46

Nashaniva.com

Мужчыну знайшлі на лесвічнай пляцоўцы шматкватэрнага дома ў непрытомным стане.

Фота: LookByMedia

Медыцынскія работнікі, якія прыбылі на месца, даставілі мужчыну ў бальніцу, дзе ён памёр.

Паколькі пры ім не было дакументаў, спецыяліст Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз правёў дактыласкапію.

Аказалася, што гэта 51‑гадовы жыхар горада Гомеля. 

Таксама высветлілася, што смерць наступіла ад вострага атручвання этылавым спіртам, пра што сведчыць яго наяўнасць у крыві ў канцэнтрацыі больш за 5 праміле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула