БЕЛ Ł РУС

Беларусы Варшавы падалі заяўку на правядзенне Чарнобыльскага шляху

10.04.2026 / 11:02

Nashaniva.com

Марш пройдзе 26 красавіка а 14‑а гадзіне ад помніка Каперніка да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

«Чарнобыльскі шлях» у Вільні ў 2023 годзе

Сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў сказаў «Радыё Рацыя»: «26 красавіка споўніцца 40 год з дня Чарнобыльскай катастрофы і 30 год «Мінскай вясны» і акцыі «Чарнобыльскі шлях». Распачаліся буйныя традыцыйныя акцыі, якія былі ў Беларусі, у Мінску з 1996 года. Дзве такія сумныя даты. Першая, канешне, самая вялікая, бо гэта трагедыя беларускага народа. Беларусы ў выгнанні, у Варшаве, таксама будуць спрабаваць зладзіць марш».

Алесь Макаеў запрашае на акцыю беларусаў замежжа, каб нагадаць народам пра трагедыю, а таксама сказаць «Не» рэжыму ў Беларусі, які сабраўся ўводзіць у севазварот забруджаныя землі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула