БЕЛ Ł РУС

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі

10.04.2026 / 11:38

Nashaniva.com

«Чырвоны харчавік» мяняць рэцэптуру не будзе.

Фота: viktoryia.sk / Threads

Зефір NanoFit ад бабруйскага «Чырвонага харчавіка» сталі абмяркоўваць у сацсетках з-за нечаканага эфекту. Гэты прадукт з лінейкі здаровага харчавання, цукар у ім заменены мальтытам — і гэты падсаладжальнік можа даваць паслабляльны эфект.

На прадпрыемстве раней парэкамендавалі пачынаць ужываць такі зефір з чацвярцінкі і паступова павялічваць порцыю, сочачы за рэакцыяй арганізма.

Прадстаўнікі «Чырвонага харчавіка» расказалі Office Life, што мяняць рэцэптуру і здымаць з вытворчасці прадукцыю без цукру не плануюць. Пры гэтым на саму фабрыку паступаюць адзінкавыя скаргі на зефір без цукру NanoFit. І тут імкнуцца аператыўна даць тлумачэнні, пастаянна манітораць каментары пад публікацыямі. Але і станоўчых водгукаў вельмі шмат, адзначылі на прадпрыемстве:

«Гандлёвая марка запатрабаваная, у яе ёсць свая мэтавая аўдыторыя. Яна ўключае не толькі тых, хто не ўжывае цукар або яго абмяжоўвае. Ёсць шмат людзей, у якіх «зваротная далікатная праблема» па здароўі».

Па словах прадстаўнікоў фабрыкі, прадукцыя лінейкі NanoFit, у тым ліку мармелад і халва без цукру, заўсёды карысталася добрым попытам. Але цяпер, пасля гэтай хвалі ў сацсетках, продажы выраслі яшчэ больш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула