БЕЛ Ł РУС

У Мінску 15‑гадовы хлопец у два заходы прынёс з гасцей 330 тысяч рублёў

10.04.2026 / 13:16

Nashaniva.com

Юнак восенню неаднаразова прыходзіў у госці да сваёй знаёмай.

Падчас аднаго з візітаў ён заўважыў на тумбачцы канверт, у якім былі грошы, і скраў яго. У ім знаходзілася 18,8 тыс. даляраў.

Падчас яшчэ аднаго візіту юнак прайшоўся па кватэры і знайшоў у пакоі бацькоў знаёмай заплечнік з 80 тысячамі еўра. Гэтыя грошы ён таксама скраў.

«Пазней юнак расказаў пра наяўнасць буйной сумы свайму прыяцелю і яго бацькам, аднак пра сапраўднае паходжанне грашовых сродкаў не паведамляў. Характэрна, што бацькі прыяцеля ў пунктах абмену канвертавалі замежную валюту і перадавалі грошы абвінавачанаму», — расказалі ў Генпракуратуры.

Сродкі падлетак марнаваў на асабістыя патрэбы, у тым ліку на наведванне ўстаноў, адзенне.

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу. Хлопец абвінавачваецца ў крадзяжы ў асабліва буйной суме. Агульная сума шкоды склала 332 тысяч рублёў.

Да падлетка прымянілі меру стрымання ў выглядзе перадачы непаўналетняга пад нагляд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула