БЕЛ Ł РУС

У «Медніках» літоўскія пажарнікі па просьбе мытнікаў распілавалі аўтамабіль кантрабандыста

10.04.2026 / 15:37

Nashaniva.com

У ходзе разборкі аўтамабіля былі адкрыты тайнікі з кантрабандай.

На памежным кантрольна-прапускным пункце «Меднікі» па просьбе мытнікаў пажарныя распілавалі аўтамабіль кантрабандыста, піша LRT.

Мытны дэпартамент у пятніцу паведаміў, што на пачатку сакавіка аўтамабіль Toyota Corolla Verso, на якім грамадзянін Беларусі ўехаў у Літву, выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў, таму машыну праверылі з дапамогай рэнтгенаўскай сістэмы. У выніку ў пярэдняй частцы аўтамабіля былі выяўлены старанна абсталяваныя тайнікі з цыгарэтамі.

Пры дэталёвым ручным аглядзе стала відавочна, што цыгарэты схаваныя вельмі старанна: тайнікі знаходзіліся так глыбока, што дабрацца да іх звычайнымі сродкамі не ўдалося.

Улічваючы складанасць сітуацыі, мытнікі звярнуліся да супрацоўнікаў ведамства пажарнай аховы і выратавання, якія з дапамогай спецыяльнага абсталявання пачалі дэмантаж аўтамабіля.

У ходзе разборкі аўтамабіля былі адкрыты тайнікі з кантрабандай. Усяго выяўлена 850 пачкаў цыгарэт коштам 4,4 тысячы еўра. Таксама затрыманы сам аўтамабіль, кошт якога ацэньваецца ў 1,8 тысячы еўра. У дачыненні да кіроўцы складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула