БЕЛ Ł РУС

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

10.04.2026 / 22:43

Nashaniva.com

Напярэдадні Вялікадня махляры пачалі масава рассылаць так званыя «велікодныя паштоўкі». На выгляд выглядаюць звычайна і нават прыемна: прыгожыя выявы, цёплыя віншаванні і нібыта асабісты подпіс ад знаёмага чалавека. Аднак на самай справе яны вельмі небяспечныя.

Фота: t.me/infoinspect

Схема працуе проста: чалавек атрымлівае паведамленне з віншаваннем і бачыць спасылку. Паколькі гэта адбываецца перад святам і паведамленне выглядае вартым даверу, многія не задумваюцца і націскаюць на спасылку.

Далей магчымыя розныя сцэнары:

Асноўная небяспека ў тым, што такія атакі выкарыстоўваюць «святочны эфект»: у перыяд святаў (Вялікдзень, Новы год, 8 сакавіка і іншыя) людзі становяцца менш уважлівымі і больш даверлівымі. Махляры гэта добра ведаюць і спецыяльна прывязваюць свае схемы да календара святаў. Прытым у Беларусі такія рассылкі вельмі папулярныя.

Галоўнае правіла бяспекі ў гэтым выпадку простае: не націскаць на спасылкі ў падазроных або нечаканых віншаваннях, нават калі яны выглядаюць як быццам ад знаёмага чалавека.

Чытайце таксама:

У Мінску мужчына абдурыў 9 чалавек падчас здзелак з аўтамабілямі

Таксіст са Стоўбцаў пачуў, што пенсіянерка едзе на сустрэчу з махлярамі, і патэлефанаваў у міліцыю

«У міліцыю адправіла мама». Мінскага студэнта ашукалі махляры і прымусілі стаць іх кур’ерам

«Гартаў тыкток і пабачыў, як жанчына расказвае пра махляроў». Мінчук ледзь не стаў кур’ерам тэлефонных ашуканцаў

Каментары да артыкула