БЕЛ Ł РУС

Перамовы ЗША і Ірана пачнуцца з непрамога фармату

11.04.2026 / 07:49

Nashaniva.com

Перамовы стартуюць сёння ў Ісламабадзе.

Ісламабад. Фота: Asad Zaidi / Bloomberg via Getty Images

Перамовы паміж ЗША і Іранам у Ісламабадзе пачнуцца з дыялогу праз пасярэднікаў, пасля чаго адбудуцца прамыя кансультацыі, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.

Паводле суразмоўцы выдання, бакі, верагодна, узгодняць парадак дня перамоваў праз пасярэднікаў з Пакістана. Затым, як чакаецца, яны перайдуць да асабістых сустрэч пазней у той жа дзень.

Як высветліла The Washington Post, амерыканскія перамоўшчыкі звернуцца да Ірана з просьбай вызваліць затрыманых грамадзян ЗША.

Паводле крыніц, пакуль незразумела, наколькі жорстка прадстаўнікі адміністрацыі Трампа будуць ціснуць на Тэгеран з мэтай іх вызвалення, аднак некаторыя з іх выказалі асцярогу, што ў выпадку складанасцяў у перамовах гэтае патрабаванне можа быць адкладзена.

Іранская дэлегацыя ўжо прыбыла ў Ісламабад. Старшыня парламента Ірана Махамед Багер Галібаф, які ўзначальвае дэлегацыю, заявіў, што Тэгеран у выпадку падману з боку Вашынгтона на будучых перамовах у Ісламабадзе — дасць адпаведны адказ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула