БЕЛ Ł РУС

Расійская атака на Адэсу — двое загінулых, ёсць пацярпелыя і дзясяткі пашкоджаных дамоў

11.04.2026 / 08:22

Nashaniva.com

У ноч на 11 красавіка расійскія войскі атакавалі Адэсу.

У выніку трапляння ў жылы сектар загінулі два чалавекі, ёсць пацярпелыя, пашкоджаныя дзясяткі дамоў, інтэрнат і дзіцячы садок, піша «Украінская праўда».

«Чарговая ноч пад атакай ворага прынесла Адэсе трагічныя наступствы. У выніку трапляння ў жылы сектар загінулі два чалавекі. Мае шчырыя спачуванні родным і блізкім. Яшчэ двое пацярпелых цяпер знаходзяцца ў бальніцы, дзе ім аказваецца ўся неабходная дапамога», — напісаў кіраўнік гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

Лысак адзначыў, што значныя пашкоджанні атрымала грамадзянская інфраструктура: дзясяткі прыватных і шматкватэрных дамоў, інтэрнат, а таксама будынак дзіцячага садка. У дамах выбітыя вокны, пашкоджаныя дахі і фасады. Акрамя таго, пашкоджаныя ўстановы грамадскага харчавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула