Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне
Расійскі пісьменнік у праекце «Скажы Гардзеевай» расказаў пра той мінімум, які неабходны сумленным людзям, калі яны жывуць у кепскай краіне.
Скрыншот відэа
— Ёсць простая рэцэптура, не мы яе вынайшлі, а распрацавалі ў савецкія часы. Па-першае, не пэцкацца, не пэцкацца.
— А калі ты працуеш у дзяржбальніцы — ты пэцкаешся? — спытала Кацярына Гардзеева.
— А якім чынам ты пэцкаешся?
— Ты атрымліваеш грошы ў дзяржбальніцы. Плаціш падаткі, а дзяржава на гэтыя падаткі купляе ракеты [каб бамбіць Украіну].
— Ну не, — адмахнуўся Акунін, — паспрабуй не плаціць падаткі ў краіне. Я з гэтым абсалютна не згодны.
— Па-першае, не пэцкайся, не ўдзельнічай у мярзотнасцях. Па-другое, падтрымлівай тых, каму горш чым табе. Гэта вельмі моцны наркотык. Калі ты камусьці дапамагаеш, ты сам пачынаеш адчуваць сябе намнога лепей. І не мяняй сваіх перакананняў і сваіх каштоўнасцяў. Гэта той мінімум. Героем або падпольшчыкам мала хто можа быць. Але гэта той мінімум. Гэта тое, што маё пакаленне вывучыла яшчэ ў СССР. Для тых, хто старэйшы, гэта вяртаецца, а для тых, хто маладзейшы, яны, на жаль, вымушаныя вывучваць гэта нанова.