БЕЛ Ł РУС

Маджтаба Хаменеі захоўвае яснасць розуму і ўдзельнічае ў ключавых рашэннях, але яго твар знявечаны

11.04.2026 / 12:37

Nashaniva.com

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі працягвае аднаўляцца пасля цяжкіх траўмаў, атрыманых у выніку авіяўдару ў канцы лютага, паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы з найбліжэйшага атачэння рахбара.

Фота: Majid Saeedi / Getty Images

Суразмоўцы агенцтва сцвярджаюць, што ў выніку ўдару па рэзідэнцыі вярхоўнага лідара ў цэнтры Тэгерана ў першы дзень вайны ЗША і Ізраіля твар Хаменеі быў знявечаны, а таксама ён атрымаў цяжкія траўмы ног.

Пры гэтым, паводле слоў крыніц, іранскі лідар «захоўвае яснасць розуму» — ён удзельнічае ў нарадах з высокапастаўленымі чыноўнікамі праз аўдыяканферэнцыі і працягвае прымаць рашэнні па важных пытаннях, у тым ліку па перамовах з Вашынгтонам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула