БЕЛ Ł РУС

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

11.04.2026 / 14:04

Nashaniva.com

Украіна і Расія правялі маштабны абмен ваеннапалоннымі, які адбыўся напярэдадні Вялікадня. Украіна вярнула сабе 175 абаронцаў і сямёра цывільных.

Фота: president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале пацвердзіў абмен.

«175 вайскоўцаў. Ваяры УСУ, нацгвардзейцы, памежнікі. Радавыя, сяржанты і афіцэры. І сямёра цывільных.

Нашы ваяры абаранялі Украіну розных напрамках: у Марыупалі, на ЧАЭС, на данецкім, луганскім, харкаўскім, херсонскім, запарожскім, сумскім, кіеўскім, курскім напрамках. Сярод іх ёсць параненыя. Большасць была ў палоне з 2022 года. І нарэшце — дома.

Дзякуй кожнаму падраздзяленню, якое папаўняе наш абменны фонд і тым самым набліжае вяртанне нашых людзей. Вярнуць усіх з расійскага палону для нас прынцыпова. Дзякуй кожнаму ў свеце, хто дапамагае нам у гэтым», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула