Маск анансаваў запуск свайго месенджара ў App Store
Кампанія X мільядэра Ілана Маска плануе запусціць свой месенджар XChat у iOS 17 красавіка. Пра гэта паведамляе ixbt.com.
EP
XChat ужо загружаны ў App Store. Ён стане часткай экасістэмы платформы і стратэгіі кампаніі X, якая ставіць за мэту стварыць універсальнае прыкладанне, каб аб’яднаць сацсеткі, мэсенджар і іншыя сэрвісы.
XChat прапануе набор функцый для бяспекі і зручнасці камунікацыі.
Сярод іх — абарона ад скрыншотаў, скразное шыфраванне перапіскі, рэдагаванне і выдаленне паведамленняў для ўсіх удзельнікаў дыялогу. Пры гэтым карыстальнікі змогуць здзяйсняць галасавыя і відэазванкі паміж прыладамі без абмежаванняў па тыпе платформ і неабходнасці ўказваць нумар тэлефона.
Таксама XChat прапануе знікаючыя паведамленні і падтрымку вялікіх групавых чатаў на сотні ўдзельнікаў, прычым без рэкламы. Усё гэта, як адзначаецца, можа стаць важнай перавагай перад канкурэнтамі — WhatsApp і Telegram.
У ліпені мінулага года Ілан Маск абвясціў пра запуск новага месенджара XChat у сацсетцы X, які замяніў ранейшыя паведамленні.