БЕЛ Ł РУС

У Гродне мужчына выклікаў таксі для сваіх бацькоў, а пасля пабіўся з таксістам

11.04.2026 / 18:17

Nashaniva.com

У Гродне 26‑гадовы мужчына трапіў пад крымінальную справу пасля канфлікту з таксістам, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны

Мужчына выклікаў таксі для сваіх бацькоў, а сам застаўся дома. Калі машына пад’ехала, бацькі выйшлі да яе.

У нейкі момант бацьку мужчыны здалося, што кіроўца нібыта наехаў на сабаку ў двары. Ён пачаў выказваць прэтэнзіі, але таксіст з гэтым не пагадзіўся, і паміж імі ўзнікла сварка. У канфлікт уключылася і жанчына.

Галасы пачуў сын, які выйшаў на вуліцу. Ён вырашыў заступіцца за бацькоў, бо падумаў, што яго маці абразілі. Не разабраўшыся ў сітуацыі, мужчына пачаў біць кіроўцу.

У выніку таксіст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Супраць маладога чалавека завалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Мінчук пабіўся з незнаёмцам з-за жонкі і страціў зрок на адным воку

У Дрэздэне 17‑гадовы беларус пабіўся з паліцыяй

У Бабруйску ў тралейбусе пасажыры пабіліся з-за беляша

Каментары да артыкула