Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў
Дзесяцігадовая дзяўчынка Каэла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы звярнулася да кіраўніка NASA Джарэда Айзекмана з просьбай афіцыйна прызнаць Плутон дзявятай планетай Сонечнай сістэмы.
Плутон на здымку 2015 года, зробленым аўтаматычнай міжпланетнай станцыяй «Новыя гарызонты». Фота: Wikimedia Commons
Як піша выданне The Times of India, дзяўчынка ў сваім звароце пералічыла некалькі прычын, па якой гэта трэба зрабіць:
«Ён з’яўляецца часткай нашай Сонечнай сістэмы і калісьці быў планетай; гэта карлікавая планета, і яна заслугоўвае таго, каб быць сапраўднай планетай; гэта магло б зрабіць многіх людзей шчаслівымі», — напісала Каэла.
Паўтараючы сваю просьбу, яна дадала:
«Магчыма, гэта не ваш выбар, але калі гэта так, калі ласка… зрабіце гэта… Я была б вельмі, вельмі шчаслівая».
«Каэла, мы вывучаем гэта пытанне», — адказаў гендырэктар NASA.
Як вядома, Плутон меў статус дзявятай планеты Сонечнай сістэма ад часу свайго адкрыцця ў 1930 годзе. Аднак у 2006 годзе ён быў класіфікаваны як карлікавая планета і выключаны з афіцыйнага спіса планет Сонечнай сістэмы.
Чытайце таксама:
За Нептунам можа быць яшчэ адна планета памерам з Зямлю, пра якую раней не падазравалі
У Сонечнай сістэме з'явілася новая карлікавая планета: знаёмцеся, Гігея!
Сатурн абышоў Юпітар па колькасці спадарожнікаў
Знойдзеная пятая планета Сонечнай сістэмы, вакол якой ёсць кола