БЕЛ Ł РУС

У Нясвіжы п'яны бацька без правоў катаў на матацыкле сваю дачку

11.04.2026 / 19:12

Nashaniva.com

У Нясвіжы 10 красавіка каля 14:30 супрацоўнікі ДАІ заўважылі матацыкл Kawasaki ZX600, які рухаўся з відавочна небяспечнай хуткасцю, паведамляе прэс-служба ДАІ Мінскай вобласці.

Скрыншот з відэа

Даішнікі пачалі пераслед матацыкла і неаднаразова патрабавалі спыніцца, але кіроўца спрабаваў уцячы. Аднак жа праз некалькі хвілін ён не справіўся з кіраваннем і ўпаў на праезнай частцы каля скрыжавання.

Як высветлілася, за рулём знаходзіўся 40‑гадовы мясцовы жыхар, які быў у стане алкагольнага ап’янення. Экспертыза засведчыла ў ягонай крыві 1,02 праміле алкаголю.

Найбольш небяспечным было тое, што разам з ім ехала яго 14‑гадовая дачка.

У выніку на мужчыну склалі пратакол за кіраванне ў нецвярозым стане і без пасведчання кіроўцы, а таксама па іншых адміністрацыйных парушэннях. На матацыкл наклалі арышт і змясцілі яго на стаянку пад аховай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула