БЕЛ Ł РУС

Кітайскія будаўнікі выйшлі з масавым пратэстам на вуліцы ў Камсамольску-на-Амуры

12.04.2026 / 09:53

Nashaniva.com

Кітайскія рабочыя прайшлі праз увесь горад. Яны пратэстуюць з-за нявыплаты заробкаў.

У Камсамольску-на-Амуры рабочыя з Кітая, якія працуюць на мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе, выйшлі на масавую акцыю пратэсту. Будаўнікі кампаніі «Петра-Хэхуа» прайшлі маршам праз увесь горад, трымаючы ў руках плакаты на кітайскай мове і на рускай, паведамляе канал «Касаткин пишет».

На банэрах заўважаны звароты да Уладзіміра Пуціна і кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына з патрабаваннем вярнуць заробленыя грошы.

Мэр горада Дзмітрый Заплутаеў пацвердзіў факт акцыі, заявіўшы, што адміністрацыя і сілавікі ўжо вядуць перамовы з пратэстоўцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула