На мяжы з Беларуссю развярнулі 36 нелегальных мігрантаў — гэта рэкорд cёлета
На мяжы Літвы з Беларуссю за мінулыя суткі былі развернуты 36 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу, піша LRT.
Гэта найбольшая колькасць мігрантаў у гэтым годзе, якіх развярнулі на мяжы. Да гэтага максімум быў зафіксаваны 2 красавіка, калі ў Літву спрабавалі незаконна патрапіць 35 чалавек з Беларусі.
Латвійскія памежнікі ў суботу развярнулі 56 нелегальных мігрантаў, а польскія службы ў пятніцу такіх выпадкаў не зафіксавалі.
Усяго з пачатку года ў Літву не пусцілі 386 нелегальных мігрантаў. Летась было зафіксавана больш за 1,6 тысячы спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі, а ў пазамінулым годзе — 1002.
Усяго з пачатку міграцыйнага крызісу, справакаванага Беларуссю, літоўскія памежнікі не дазволілі незаконна ўехаць у краіну амаль 25 тысячам іншаземцаў.
Наплыў мігрантаў ва ўсходнія краіны ЕС з боку Беларусі пачаўся ў 2021 годзе, пры гэтым Захад абвінавачвае рэжым у Мінску ў яго арганізацыі.
Спыненне міграцыйнай плыні літоўскімі ўладамі называецца адной з умоў пачатку перамоў з беларускім рэжымам.