БЕЛ Ł РУС

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове

12.04.2026 / 20:29

Мара Бадзяк

Рэпер Лайтовы, які чытае па-беларуску, сабраў залу на сваім сольніку-прэзентацыі новага альбома «Погляд унутр» у Мінску.

«Даў добрага вогнішча, канцэрт прайшоў на 10 з 10!», «Гэта было неверагодна», «Зайздрошчу ўсім прысутным» — папаўняюцца водгукамі гледачоў сацсеткі. Артыст адыграў дзве гадзіны з жывым гукам на сталічнай арт-пляцоўцы «Рэха» — падзею ўжо назвалі адной з самых важных за апошні час з’яваў у гісторыі беларускага рэпа.

Лайтовы (ці Аляксей Грызунт). Фота з асабістага архіва

Аляксей Грызунт, ён жа Лайтовы, вядомы па сваіх хітовых трэках «Зарапад», «Кінцугі» і «Шагалам». Хлопец піша музыку з 2017 года. Лёша вырашыў выходзіць на больш шырокую публіку ў 2023‑м — тады, акурат, выйшаў яго міні-альбом пад назвай Error-404.

Лайтовы (ці Аляксей Грызунт). Фота з асабістага архіва

На прэзентацыі рэперу дапамагаў «Лайтовы Бізнэс» разам з перформанс-групай Sinanimija.

Паслухайце, як гучаў на канцэрце адзін з трэкаў артыста «Светлае нефільтраванае».

Анлайн-прэм’ера альбома «Погляд унутр» адбудзецца 24 красавіка на ўсіх музычных пляцоўках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула