БЕЛ Ł РУС

Рыбак пад Мінскам злавіў аграмезнага шчупака

12.04.2026 / 14:35

Nashaniva.com

Рыбалка, ад якой Арцём Ігнатовіч не чакаў нічога асаблівага, прынесла найлепшы трафей у яго жыцці.

Арцём Ігнатовіч злавіў рыбіну ўсяго за 20 км ад Мінска ў зусім невялікім вадаёме.

На відэа рыбалоў паказвае велізарнага шчупака, кажа, кілаграмаў 14-15. Ён называе шчупака «мегаладонам» праз незвычайныя памеры.

«Ну што, сябры, гэта проста нешта з нечым! Я такіх мегаладонаў не лавіў ніколі. Прыехаў літаральна на гадзінку пакідаць вуду. Вадаём наогул — літаральна пераплюйка. Рыба, я думаю, недзе каля 15 кілаграмаў. Я такіх, шчыра кажучы, і ў жыцці не бачыў ніколі. Проста… нешта з нечым! Я жадаю кожнаму сёлета злавіць такога гіганцкага шчупака!»

Арцём беражліва выпусціў рыбу назад у ваду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула