БЕЛ Ł РУС

У Бундэслізе жанчына ўпершыню стала галоўным трэнерам мужчынскай каманды

12.04.2026 / 17:48

Nashaniva.com

Берлінскі «Уніён» упершыню прызначыў жанчыну галоўным трэнерам: пасля звальнення Штэфена Баўмгарта каманду ўзначаліць 34‑гадовая Мары-Луіза Эта. Такім чынам, яна стала першай жанчынай-галоўным трэнерам у Бундэслізе, піша Bild.

Мары-Луіза Эта. Фота: сацсеткі клуба

Да гэтага Мары-Луіза Эта трэніравала юнацкую каманду U19 і павінна была ўзначаліць жаночую каманду з лета. Аднак цяпер ёй трэба будзе выратаваць «Уніён» ад вылету з Бундэслігі.

«Я рада, што клуб даверыў мне гэтую адказную задачу. Моцным бокам «Уніёна» заўсёды было і застаецца тое, што ў такіх сітуацыях мы аб'ядноўваем усе свае сілы», — кажа трэнерка.

Сама Эта, якая нарадзілася ў Дрэздэне, — паспяховая футбалістка: яна гуляла ў апорнай зоне, у прыватнасці за «Турбінэ Патсдам», станавілася чэмпіёнкай Германіі і выйгравала Лігу чэмпіёнаў. Яе клікалі ва ўсе моладзевыя зборныя ад U15 да U23. У «Уніёне» яна ўжо працавала памочнікам трэнера ў 2023 годзе. Яе муж Беньямін Эта — былы футбаліст і таксама трэнер: нядаўна яго звольнілі з «Тэніс Барусія Берлін», і цяпер ён трэніруе жаночую каманду «РБ Лейпцыг».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула