БЕЛ Ł РУС

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе

12.04.2026 / 19:45

Nashaniva.com

Імя можна замяніць і на іншае, больш звыклае нам.

Дзяўчынка шукае «Джэсіку». Скрыншот відэа: krislynakuhn / TikTok

Некаторыя амерыканскія бацькі выкарыстоўваюць новую тактыку, каб спыніць істэрыкі сваіх дзяцей.

Бацькі выкрыкваць імя «Джэсіка», часам нават робячы выгляд, што шукаюць выдуманага чалавека, пакуль у іх дзіцяці адбываецца ўспышка гневу — і гэта працуе. Шмат такіх ролікаў можна пабачыць у TikTok.

Чаму гэта працуе? Дактары кажуць, што гэта тэхніка, вядомая як пераключэнне ўвагі. Гэты падыход дапамагае паставіць на паўзу нервовую сістэму дзіцяці ў момант моцных эмоцый, тлумачыць USA Today.

«Калі вы раптам кажаце нешта незвычайнае, асабліва спакойным тонам, гэта свайго роду перарывае мадэль эскалацыі, якая адбываецца ў іх мозгу», — кажа педыятр Мона Амін.

Іншы педыятр Лорэн Х'юз падкрэсліла, як гэты метад сігналізуе аб змене ў мозгу дзіцяці.

«У вас адбываецца гэты раптоўны зрух, калі вам трэба звярнуць увагу. Вы нібы думаеце: «О, пачакайце, ёсць нехта па імені Джэсіка? Дайце я пагляджу вакол»».

Гэта можа пераключыць мозг дзіцяці са стану засмучэння на стан цікаўнасці.

Незразумела, чаму менавіта імя Джэсіка выбралі для трэнду, але дактары кажуць, што любое імя магло б спрацаваць, калі толькі гэта нехта, каго дзіця не ведае.

Педыятры, аднак, падкрэслілі, што выкарыстанне стратэгіі пераключэння ўвагі, такой як трэнд з Джэсікай, падыходзіць больш для малых дзяцей (старэйшыя пачнуць задумвацца: а чаму гэта мае бацькі клічуць кагосьці?). Дый кожны раз пераключаць так увагу не варта, трэба вырашыць праблему, якая прывяла да істэрыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула