Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах
Цяперашні прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан і яго партыя «Фідэс» разгромна прайграюць апазіцыйнай партыі «Ціса» на выбарах.
Фота: Chris J Ratcliffe / Bloomberg via Getty Images
Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала Петэра Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах у Венгрыі.
«Я з нецярпеннем чакаю сумеснай працы па ўмацаванні свабоднай, мірнай і адзінай Еўропы, заснаванай на дэмакратыі, вяршэнстве закона і волі народа», — напісала Ціханоўская ў твітары.
Цяперашні прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан і яго партыя «Фідэс» разгромна прайграюць апазіцыйнай партыі «Ціса» на выбарах.
Орбан быў рупарам той плыні на Захадзе, якая заклікала ахвяраваць самастойнасцю Украіны (а значыць, і Беларусі) дзеля атрымання танных расійскіх энергарэсурсаў.