Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі
Трамп апублікаваў у сябе на старонцы ў Truth Social створаную штучным інтэлектам выяву, на якой ён прадстаўлены ў вобразе Ісуса Хрыста.
На малюнку палітык паказаны ў момант аказання дапамогі, імаверна, смяротна хвораму: з далоняў Трампа ідзе святло, а адну з рук ён прыкладае да лба мужчыны, які ляжыць на бальнічным ложку. Усе навокал з захапленнем глядзяць на яго.
Трамп абрынуўся з рэзкай крытыкай у адрас Папы Рымскага Льва XIV. Паводле слоў палітыка, Леў XIV заняў пасаду ў Ватыкане выключна дзякуючы амерыканскаму паходжанню, прычым Трамп прыпісаў гэтую заслугу сабе, адзначыўшы: «Калі б я не быў у Белым доме, Леў не быў бы ў Ватыкане».