Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў
На відэа — Хегедзюш Жолт — адзін з ключавых членаў каманды Петэра Мадзьяра і галоўны прэтэндэнт на пасаду міністра аховы здароўя.
Ён — топавы хірург-артапед і галоўны распрацоўшчык рэформы аховы здароўя для «Цісы». Доўгі час працаваў у Вялікабрытаніі ў перадавых медыцынскіх цэнтрах. У 2015 годзе вярнуўся ў Венгрыю, каб змяняць сістэму на радзіме.