БЕЛ Ł РУС

Брытні Спірс лягла ў рэабілітацыйны цэнтр пасля арышту за п’янае кіраванне аўто

13.04.2026 / 11:21

Nashaniva.com

Пап-ікона Брытні Спірс пачала курс лячэння ў спецыялізаванай клініцы. Прадстаўнік 44‑гадовай спявачкі пацвердзіў, што яна прыняла гэтае рашэнне самастойна ў мінулую нядзелю.

Брытні Спірс. Фота: Chris Pizzello / Invision / AP

4 сакавіка Спірс была затрыманая за кіраванне аўтамабілем пад уздзеяннем забароненых рэчываў. Пасля ночы ў турме яе адпусцілі, аднак ужо 4 мая зорка павінна з’явіцца ў судзе.

Прадстаўнікі артысткі назвалі здарэнне недапушчальным і выказалі надзею, што рэабілітацыя стане першым крокам да даўно наспелых змен у яе жыцці.

Цяпер блізкія Брытні рыхтуюць план падтрымкі, каб дапамагчы ёй справіцца з крызісам.

Гісторыя барацьбы Брытні з залежнасцямі і псіхалагічнымі праблемамі цягнецца яшчэ з 2007 года.

Цяперашні рэцыдыў адбыўся праз некалькі гадоў пасля таго, як у 2021 годзе спявачка нарэшце вызвалілася ад 13‑гадовай апекі свайго бацькі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула