БЕЛ Ł РУС

У Лагойску прайшоў забег па лесе, які сабраў больш за 400 удзельнікаў

13.04.2026 / 12:01

Nashaniva.com

На ўскраіне Лагойска ў рамках праекта Bizon Race адбыўся трэйлавы забег — некалькі сотняў удзельнікаў беглі па лясных сцежках, піша Onliner.by.

Bizon Race асацыюецца з экстрэмальнымі забегамі, падчас якіх удзельнікі пераадольваюць розныя перашкоды. Аднак пад гэтым брэндам таксама праводзяць і трэйлавыя старты — спаборніцтвы па бегу, якія праходзяць па прыродным рэльефе. Гэтым разам у забегах прынялі ўдзел больш за 400 чалавек.

Для ўдзельнікаў падрыхтавалі некалькі дыстанцый: дзве дзіцячыя (1,5 і 3 км) і дзве дарослыя (5 і 10 км).

Бліжэйшы традыцыйны экстрэмальны забег Bizon Race адбудзецца ў маі ў Стайках. Рэгістрацыя ўжо адкрыта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула