Жыхар Гомеля патрабуе прыбраць запіс аб бацькоўстве з пашпарта
Жыхар Гомеля даведаўся, што не з'яўляецца біялагічным бацькам сына. Далей адбыўся развод, а цяпер мужчына плануе ануліраваць і звесткі аб бацькоўстве.
Па словах Юрыя, жонка зацяжарала ўжо ў шлюбе. Менавіта таму ў сваім бацькоўстве мужчына ніколі не сумняваўся.
«Але нядаўна выпадкова высвятлілася — я не біялагічны бацька сыну, што пацвердзіла і генетычная экспертыза», — піша гомельскае выданне «Белка».
З маці дзіцяці мужчына больш не ў шлюбе. А цяпер Юрый хоча ануляваць бацькоўства і прыбраць адзнаку з пашпарта.
Па каментар журналісты звярнуліся ў загс. Там пацвердзілі: такія выпадкі ў практыцы — не рэдкасць.
«Зрабіць гэта можна, але толькі ў судовым парадку. Суд павінен вынесці рашэнне аб выключэнні звестак аб бацьку дзіцяці з акта запісу нараджэння. Аб гэтым абавязкова будзе паведамлены орган, дзе запіс быў зроблены. Пасля трэба звярнуцца ў загс з пашпартам — адзнака аб бацькоўстве будзе ануляваная», — расказала начальнік загса Савецкага раёна Гомеля Вольга Няверава.