БЕЛ Ł РУС

У Крамлі ацанілі вынікі выбараў у Венгрыі

13.04.2026 / 13:26

Nashaniva.com

Народ Венгрыі зрабіў свой выбар, і Расія паважае яго, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

«Мы разлічваем на тое, што мы будзем працягваць нашы прагматычныя кантакты з новым кіраўніцтвам Венгрыі», — сказаў ён у адказ на пытанне, ці чакае Масква, што ўрад пераможцы на выбарах у Венгрыі «Цісы» разблакуе крэдыт Украіне на €90 млрд.

Яго таксама спыталі аб магчымай рэакцыі расійскага боку.

«Якія будуць дзеянні новага кіраўніцтва Венгрыі, напэўна, трэба набрацца цярпення і паглядзець, што будзе адбывацца. Мы зацікаўлены ў пабудове добрых адносін з Венгрыяй, як і з іншымі краінамі Еўропы», — адзначыў Пяскоў.

Кажучы пра перспектывы работы трубаправода «Дружба» і яго запатрабаванасць для Будапешта і іншых краін кантынента, прэс-сакратар адзначыў, што «трэба спытаць аб гэтым Венгрыю і яшчэ каго-небудзь у Еўропе».

«Расія з'яўляецца і будзе заставацца адным з самых надзейных пастаўшчыкоў энергарэсурсаў у свеце. У гэтым плане ролю Расіі немагчыма пераацаніць», — сказаў Пяскоў.

З канца студзеня Украіна прыпыніла транзіт нафты па паўднёвай галіне «Дружбы», якая вядзе ў Славакію і Венгрыю. У Кіеве растлумачылі сітуацыю пашкоджаннем трубаправода і працяглым рамонтам. Тэрміны аднаўлення перакачкі некалькі разоў пераносіліся, на мінулым тыдні Уладзімір Зяленскі сказаў, што трубаправод будзе пачынены да канца вясны.

Чытайце таксама:

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Каментары да артыкула