БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паспяшаўся: Крэмль адмовіўся віншаваць Петэра Мадзьяра

13.04.2026 / 15:11

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не будзе накіроўваць віншаванні Петэру Мадзьяру і яго партыі «Ціса».

Дзмітрый Пяскоў. Фота: Contributor / Getty Images

— Мы недружалюбным краінам віншаванні не адпраўляем. А Венгрыя — недружалюбная краіна, яна падтрымлівае санкцыі супраць нас, — патлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

На ўдакладненне, ці значыць гэта, што Масква сябравала выключна з Орбанам, Пяскоў адказаў: «Мы з ім вялі дыялог».

Аляксандр Лукашэнка ж ужо павіншаваў старшыню партыі «Ціса» Петэра Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах.

«Упэўнены, што традыцыі дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, якія сфармаваліся за многія гады паміж Мінскам і Будапештам, павінны працягвацца», — адзначыў ён.

Лукашэнка пажадаў Мадзьяру здароўя і поспехаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула