БЕЛ Ł РУС

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна

14.04.2026 / 11:03

Nashaniva.com

Брэсцкія праваабаронцы знайшлі ў трэдс нечаканыя падрабязнасці «дыялогавай пляцоўкі» ў косаўскім Палацы Пуслоўскіх, на якой удзельнічаў пракурор Івацэвіцкага раёна Аляксандр Хоміч. 

«Дыялог аб супрацьдзеянні экстрэмізму» прайшоў 8 красавіка. Як паведамляе раёнка, Хоміч «кампетэнтна і простай мовай распавёў пра ўсе магчымыя праявы гэтай з’явы, а таксама патлумачыў, як не паддацца на інфармацыйныя хітрасці дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсаў». 

Пазней адзін з удзельнікаў той сустрэчы, які падпісваецца як Давід Бакуменка, апублікаваў адказ на сваё пытанне Хомічу. 

«Сёння я атрымаў адказ ад пракурора: абсіраць змагароў пад іх пастамі можна, і вам нічога за гэта не будзе», — напісаў Давід. 

Іншы карыстальнік трэдс высветліў, што Давід сапраўды ўдзельнічаў у тым «дыялогу» і, імаверна, яго сведчанню можна давяраць.

«Нам цяжка паверыць, што пракурор сапраўды мог такое сказаць. Бо па сённяшнім беларускім заканадаўстве абразы ў інтэрнэт-прасторы могуць трапляць пад адміністрацыйную адказнасць. А ў некаторых выпадках (напрыклад, калі ёсць прыкметы распальвання варожасці) — і пад крымінальную адказнасць», — каментуюць брэсцкія праваабаронцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула