БЕЛ Ł РУС

КДК выкрыў махлярскую схему ў дзяржаўных закупках

14.04.2026 / 16:37

Nashaniva.com

У Беларусі некалькі гадоў дзейнічала махлярская схема ў дзяржаўных закупках: у тэндарах удзельнічалі фіктыўныя кампаніі, каб забяспечыць перамогу загадзя вызначанаму пастаўшчыку. Усё раскрылася падчас праверкі, якую правёў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Спачатку супрацоўнікі КДК звярнулі ўвагу, што на адно з прадпрыемстваў энергасістэмы паступаюць прапановы нібыта ад розных фірмаў. Аднак дакументы выклікалі сумненні, а пасля праверкі высветлілася, што многія з гэтых «удзельнікаў» фактычна не існуюць: частка кампаній была ліквідаваная, іншыя ўжо даўно не вялі дзейнасці.

Схема працавала так: ствараўся выгляд канкурэнцыі, але ў выніку тэндары рэгулярна выйгравала адна і тая ж кампанія. Яна закупляла металаканструкцыі ў беларускіх вытворцаў, а потым перапрадавала іх дзяржаўнаму прадпрыемству ўжо з вялікай нацэнкай — каля 100% замест дазволеных 10%.

У выніку такіх дзеянняў прадпрыемству былі нанесеныя страты на суму больш за 300 тысяч рублёў. Па факце махлярства завялі крымінальную справу, і цяпер высвятляюцца ўсе абставіны ды ўдзельнікі гэтай схемы.

Чытайце таксама:

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

У Хоцімскім раёне прадавалі прадукты з больш чым стодзённай пратэрміноўкай

На карупцыі злавілі дырэктара Інстытута машынабудавання Акадэміі навук разам з намеснікам і бухгалтарам

Каментары да артыкула