БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ

14.04.2026 / 20:24

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс выказаў падтрымку Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту (ЕГУ) пасля рашэння ўладаў Беларусі прызнаць яго «экстрэмісцкай арганізацыяй».

Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

«Крок Мінска па прызнанні «экстрэмісцкай арганізацыяй» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, акрэдытаванага беларускага ўніверсітэта, які працуе ў выгнанні ў Вільні, з’яўляецца абуральным.

Ён падвяргае студэнтаў, выкладчыкаў і іх сем’і сур’ёзнай рызыцы і перашкаджае доступу да незалежнай, аб’ектыўнай адукацыі.

Гэта яшчэ адзін варожы крок з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць Літвы і ЕС. Мы гатовыя падтрымаць супольнасць ЕГУ», — напісаў Будрыс у сацсетцы X.

14 красавіка стала вядома, што Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЕГУ і яго структуры «экстрэмісцкай арганізацыяй». У Генпракуратуры заявілі, што ўніверсітэт нібыта фінансуецца замежнымі структурамі і рыхтуе моладзь «да рэалізацыі заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы, прасоўвання так званых дэмакратычных каштоўнасцяў, «альтэрнатыўных» трактовак гістарычных, культурных і іншых падзей».

Чытайце таксама:

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

МЗС Літвы выдала ноту пратэсту супраць Беларусі і прыгразіла зноў закрыць мяжу

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю

Каментары да артыкула