БЕЛ Ł РУС

У Гомельскай вобласці мужчына патануў, пераплываючы возера

15.04.2026 / 11:54

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася 14 красавіка ў аграгарадку Літвіновічы. Са слоў сведак, 38‑гадовы мужчына вырашыў пераплысці возера, але не разлічыў свае сілы.

«Учора работнікі Кармянскай выратавальнай станцыі Таварыства ратавання на водах дасталі з вады цела мясцовага жыхара», — паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

— 14 красавіка 39‑гадовы жыхар Кармянскага раёна адпачываў з сябрамі на беразе вадаёма ў аграгарадку Літвіновічы. Як пазней растлумачылі сведкі інцыдэнту, мужчына захацеў пераплысці возера. Аднак сваіх сіл ён не разлічыў — дабрацца да берага яму не хапіла ўсяго некалькі метраў, — расказала афіцыйны прадстаўнік Гомельскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на водах Алена Шаўлоўская.

Купальны сезон у Беларусі пачынаецца з першага мая. Аптымальныя ўмовы для купання: тэмпература паветра вышэй за +23, вады — ад +18 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула