БЕЛ Ł РУС

«З днём народзінаў, каханая прыгажуня!»: Максім Галкін душэўна павіншаваў Алу Пугачову

15.04.2026 / 12:59

Nashaniva.com

Сёння Але Пугачовай спаўняецца 77 гадоў. З днём нараджэння спявачку публічна павіншаваў яе муж Максім Галкін.

Комік апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram партрэт імянінніцы і лаканічна падпісаў здымак: «З днём народзінаў, каханая прыгажуня!».

Шматлікія падпісчыкі далучыліся да слоў гумарыста і павіншавалі Алу Барысаўну з 77-годдзем. «З днём нараджэння! Алла Барысаўна заўсёды цудоўна выглядае»; «Якая ж яна прыгожая і легендарная жанчына»; «З днём нараджэння, самая-самая любімая Жанчына, якая спявае!».

На гэты момант публікацыя набрала 60 000 лайкаў і 2300 каментароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула