БЕЛ Ł РУС

Упершыню ў Беларусі: дольшчыкі «Мінск-Свету» падалі калектыўны пазоў супраць забудоўшчыка

15.04.2026 / 13:06

Nashaniva.com

На рынку нерухомасці Беларусі адбываецца гучная падзея: упершыню грамадзяне аб’ядналіся для калектыўнага пазову супраць буйнога забудоўшчыка. Гаворка ідзе пра кампанію «Дубай Інвестмент», якая займаецца ўзвядзеннем кварталаў у «Мінск-Свет». На аб’яву ў «Звяздзе» звярнула ўвагу эксперт па нерухомасці Наталля Літоўская.

Фота: lookby.media

Ініцыятарам заявы выступіла грамадскае аб’яднанне «На баку права», якое абараняе інтарэсы дольшчыкаў і ўласнікаў кватэр. Галоўнае патрабаванне групы асоб — кампенсацыя маральнай шкоды. Справа ўжо прынятая да вядзення судом Першамайскага раёна Мінска.

Прычыны і сутнасць пазову не называюцца.

Далучыцца да пазову могуць усе пацярпелыя дольшчыкі і ўласнікі памяшканняў у гэтым комплексе. Для гэтага неабходна падаць заяву ў Суд Першамайскага раёна г. Мінска да 8 мая 2026 года.

Для Беларусі працэс — першы такі, бо раней падобныя спрэчкі з забудоўшчыкамі вырашаліся выключна ў індывідуальным парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула