БЕЛ Ł РУС

Малдова развітваецца з СНД: названа дата афіцыйнага выхаду

15.04.2026 / 14:46

Nashaniva.com

Сакратарыят СНД у Мінску ўжо атрымаў афіцыйнае паведамленне. 

Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

Малдова афіцыйна запусціла працэдуру выхаду з СНД. Кіраўнік малдаўскага МЗС Міхай Папшой пацвердзіў, што сакратарыят арганізацыі ў Мінску ўжо атрымаў і зафіксаваў адпаведнае паведамленне. Згодна з міжнароднымі нормамі, праз год — 8 красавіка 2027 года — краіна канчаткова перастане быць часткай структуры.

Гэта завершыць шматгадовае дыстанцыянаванне Кішынёва ад постсавецкага аб'яднання. На працягу апошніх чатырох гадоў прадстаўнікі Малдовы цалкам ігнаравалі пасяджэнні СНД і ЕАЭС, а да канца 2025 года краіна паспела скасаваць каля 70 розных дамоў і пагадненняў, падпісаных у межах саюза.

Зараз галоўная мэта Малдовы — максімальна хуткая падрыхтоўка да ўступлення ў Еўрасаюз. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула