БЕЛ Ł РУС

Кітай мог перадаць Ірану свой спадарожнік для навядзення ўдараў па амерыканскіх аб'ектах

15.04.2026 / 16:15

Nashaniva.com

Паводле расследавання выдання Financial Times, Іран нібыта атрымаў ад Кітая разведвальны спадарожнік, які выкарыстоўваўся для назірання і навядзення ўдараў па амерыканскіх вайсковых аб’ектах на Блізкім Усходзе.

Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін. Фота: Sergei Bobylev / Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Паведамляецца, што гаворка ідзе пра спадарожнік TEE-01B. Яго перадалі паветрана-касмічным сілам Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі напрыканцы 2024 года пасля запуску з тэрыторыі Кітая. Разам з гэтым Іран атрымаў доступ да наземных станцый кітайскай кампаніі Emposat, што дазволіла выкарыстоўваць спадарожнік і кіраваць ім.

Згодна з уцечкай дакументаў, іранскія вайскоўцы выкарыстоўвалі спадарожнік для назірання за амерыканскімі базамі ў рэгіёне. Сярод іх — авіябазы ў Саудаўскай Аравіі і Іярданіі, а таксама аб’екты ў Іраку. Спадарожнік нібыта рабіў здымкі перад ударамі па гэтых цэлях.

Кампанія, якая запускала спадарожнік, сцвярджае, што ён прызначаўся для цывільных задач. У Кітаі таксама адмаўляюць абвінавачанні і заяўляюць, што не ўдзельнічаюць у эскалацыі канфліктаў.

З боку ЗША афіцыйных каментароў наконт гэтай сітуацыі няма, аднак раней Дональд Трамп папярэджваў, што Кітай можа сутыкнуцца з сур’ёзнымі наступствамі ў выпадку вайсковай падтрымкі Ірана.

Чытайце таксама:

Кітай збіраецца патаемна паставіць у Іран сістэмы СПА

Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва

Каментары да артыкула